Мінфін: бюджэт Беларусі на 2021 год плануецца з дэфіцытам 4 млрд
Рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2021 год плануецца з дэфіцытам 4 млрд рублёў. Пра гэта 17 снежня заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. Ён падкрэсліў, што гэта 2,6% да валавога ўнутранага прадукта, паведамляе БЕЛТА.
Год таму рэспубліканскі бюджэт у нашай краіне быў сфармаваны з дэфіцытам крыху менш за мільярд рублёў. Тады гэта было 0,7% ВУП.
Дэфіцыт "будзе прафінансаваны за кошт унутраных рэзерваў", — падкрэсліў Кійко. Даходы бюджэту ацэньваюцца на ўзроўні 23,3 млрд рублёў, а выдаткі — 27,3 млрд.
У Беларусі дагэтуль няма зацверджанага бюджэту на 2021 год. Летась у гэты час ён ужо быў прыняты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.