Праект бюджэту Беларусі прыняты ў другім чытанні, супраць былі 2 дэпутаты
27 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні праект бюджэту Беларусі на 2020 год (у першым чытанні за яго прагаласавалі 19 лістапада). Супраць былі 2 дэпутаты. Упершыню за апошнія шэсць гадоў бюджэт сфармаваны з дэфіцытам — 995,1 млн рублёў (гэта 0,7% валавога ўнутранага прадукта). Прадугледжваецца рост ВУП на 1,9%, прагназуецца інфляцыя 5%, стаўка рэфінансавання — 9,5%, цана нафты — 60 долараў за адзін барэль. На заробкі працаўнікоў бюджэтнай сферы дадаткова збіраюцца накіраваць 1,8 млрд рублёў.
Цяпер праект бюджэту разгледзіць Савет Рэспублікі.
Мінфін Беларусі прагназуе бюджэтны дэфіцыт да 2023 года. Прычына — расійскі "падатковы манеўр", праз які знізіцца памер вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.