Ці стане Беларусь для Расіі разменнай манетай?

Ці можа быць мір паміж Украінай і Расіяй без уліку Беларусі

Ці можа быць мір паміж Украінай і Расіяй без уліку Беларусі / www.aa.com.tr

— Гэтую тэму катэгарычна адрынаюць. Не, гэта немагчыма, што Беларусь можа стаць суцяшальным прызам для Пуціна ў выпадку, калі штосьці здарыцца ва Украіне. Мы бачым, што сітуацыя застаецца вельмі нявырашанай, і яна можа мяняцца на працягу аднаго тыдня некалькі разоў — з аптымізму да песімізму.

Пры любых сцэнарах мы разумеем, што ў Беларусі вельмі складаная сітуацыя. Што Расія не проста так нарошчвае свой уплыў і ў Беларусі і ўмацоўвае свой кантроль над сітуацыяй у Беларусі. І ў гэтым сэнсе мы ў любым выпадку знаходзімся ў складаным становішчы, з якога трэба шукаць выхад. І ён пакуль не знойдзены, — кажа ў прамым эфіры Еўрарадыё Валерый Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, былы прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Экс-дыпламат кажа, што міжнародная супольнасць разумее рызыку паглынання Беларусі Расіяй, асабліва на фоне вайны ва Украіне. Але ў нейкія дзеянні гэтае разуменне не ператвараецца.

Таму дэмсілам варта мець гэтую тэму ў фокусе міжнародных партнёраў: казаць, што беларускаму суверэнітэту пагражае сур’ёзная небяспека.

Аляксандра Лукашэнку на мірным саміце ў Швейцарыі не хацеў бачыць ніхто з удзельнікаў, запэўнівае Кавалеўскі. Але і ўдзелу Офіса Святланы Ціханоўскай дамагчыся таксама не ўдалося.

Тым не менш, Ціханоўская знайшла магчымасць сказаць пра гэта на ўвесь свет на Генасамблеі ААН.

— Заканчэнне вайны Расіі супраць Украіны павінна абавязкова абазначаць, што расійсіх ваенных на тэрыторыі Беларусі не будзе, каб не паўтарылася тая сітуацыя, якая прывяла да ўварвання Расіі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Святлана Ціханоўская на Генасамблеіі ААН заяўляла аб гэтым, як аб трэку, па якім трэба ісці, — падсумоўвае Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі