У Мінску ацанілі страты ў 2021-м ад падатковага манеўру ў РФ на $146 млн
У Мінску ацанілі страты ў 2021 годзе ад падатковага манеўру ў Расіі на прыблізна 350 млн рублёў ($146 мільёнаў). Пра гэта 21 ліпеня заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Урад разглядаў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 годы.
"Ужо сёння відавочна, што бюджэт наступнага года фармуецца ў няпростых умовах, ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў", — цытуе словы прэм'ера ўрадавая прэс-служба. Ён паведаміў, што бюджэт на 2021 год "прапануецца фармаваць зыходзячы з мэтавага сцэнарыя эканамічнага развіцця".
"Гэта ВУП на ўзроўні 103,5%, сярэднегадавы курс беларускага рубля да долара ў раёне 2,4 рубля, сярэднегадавая цана на нафту — каля 40 долараў за барэль", — заявіў Раман Галоўчанка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.