У Мінску два чалавекі ноччу скокнулі ў Свіслач. Адзін з іх патануў
Набярэжная Свіслачы
У Мінску два чалавекі ноччу скокнулі ў Свіслач. Паводле інфармацыі МНС, трагедыя адбылася каля 3:00 на прасекце Пераможцаў.
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў МНС у 3:26. Да месца здарэння прыбылі ратавальнікі і супрацоўнікі "ЗУБР". За 4 метры ад берага яны знайшлі загінулага хлопца 2006 года нараджэння. Яго дасталі з вады.
Высвятляюцца прычыны і абставіны трагедыі, паведамляе Таварыства выратавання на водах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.