У Мінску імем Мікалая Чаргінца назвалі школу
Мікалай Чаргінец / sb.by
У Мінску імем Мікалая Чаргінца назвалі школу № 76, піша газета "Звязда". Такое рашэнне ўлады прымеркавалі да 85-годдзя ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У чэрвені 2022-га Аляксандр Лукашэнка зрабіў Чаргінца "народным пісьменнікам Беларусі" — "за шматгадовую плённую працу". Ён стаў першым рускамоўным літаратарам у нашай краіне, якога палічылі годным звання "народнага пісьменніка". На сённяшні дзень усе літаратары, якія мелі званне "народны", ужо памерлі. Чаргінец — адзіны.
Мікалай Чаргінец служыў у міліцыі, атрымаў званне генерала. З 1970-га пачаў пісаць прозу, аўтар паўсотні кніг, кінасцэнароў. Ён зацяты прыхільнік Лукашэнкі, быў членам Савета Рэспублікі, працяглы час ачольваў праўладны саюз пісьменнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.