У Мінску маршрутка пратараніла прыпаркаваныя аўтамабілі, ёсць пацярпелыя
У нядзелю каля 13.30 на вуліцы Казінца ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі некалькі чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, з боку Брэсцкай вуліцы ў накірунку плошчы Казінца рухалася маршрутка. Раптоўна яна пратараніла два прыпаркаваныя аўтамабілі — ВАЗ-2114 і SAAB.
У выніку ўсе машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Траўмы атрымалі чатыры пасажыры машруткі і кіроўца. Іх завезлі ў бліжэйшую медустанову, адкуль, пасля агляду, людзей адпусцілі.
Дарэчы, кіроўца не змог патлумачыць супрацоўнікам ДАІ, што магло стаць прычынай здарэння.
Фота: abw.by