У Мінску маршрутка сутыкнулася з тралейбусам, ёсць пацярпелыя
На месцы ДТЗ / t.me/gaiminsk
У аўторак каля 16-й гадзіны ў Мінску на вуліцы Прытыцкага маршрутнае таксі сутыкнулася з тралейбусам. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, кіроўца і некалькі пасажыраў маршруткі атрымалі траўмы, іх завезлі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.