У Мінску прайшла акцыя супраць выкарыстання жывёл у цырку (фота)

У Мінску прайшла акцыя супраць выкарыстання жывёл у цырку (фота)

17 красавіка ў Мінску каля цырка актывісты руху "Экалагічны пошуг" правялі акцыю супраць выкарыстання жывёл у цыркавых шоу. Пікет доўжыўся каля 20 хвілін, піша nn.by.

Спярша да эка-актывістаў падышоў ахоўнік цырка, былі таксама і людзі ў цывільным з відэакамерамі. Праз нейкі час прыехала машына міліцыі, але пратэстоўцы паспелі разысціся.

Акцыя прысвячалася міжнароднаму Дню за цырк без жывёл.

Удзельнікі акцыі кажуць, што некаторыя з мінакоў абурыліся іх пікетам. Так, адна жанчына з дзіцем прапанавала актывістам ісці ў іншае месца і не псаваць свята дзецям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі