У Мінску п'яны кіроўца спрабаваў ускрыць сабе вены
У Мінску п'яны кіроўца спрабаваў ускрыць сабе вены. Адбылося гэта ў пятніцу пасля 16-й гадзіны паміж праспектам Дзяржынскага і вуліцай Сямашкі. Як інфармуе БЕЛТА, на скрыжаванні з вучэбным аўтамабілем "Опель Корса", які якраз спыніўся, сутыкнулася "Мазда 3". Калі інструктар выйшаў з "Опеля" і падышоў да "Мазды", то кіроўца апошняга аўтамабіля паводзіў сябе неадэкватна. Па знешніх прыкметах ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
Мужчына выклікаў міліцыю. На месца аператыўна прыехалі супрацоўнікі ДАІ, якія ўбачылі, што кіроўца "Мазды" спрабуе ўскрыць сабе вены. Яны аказалі першую меддапамогу і выклікалі "хуткую". Параненага кіроўцу шпіталізавалі.
Фота: БЕЛТА