У Мінску распачаўся тыдзень моды. Фотарэпартаж
У Мінску распачаўся тыдзень моды. Цягам чатырох дзён падчас Belarus Fashion Week пакажуць некалькі дзясяткаў калекцый сезону "Вясна-Лета-2017" беларускіх дызайнераў, а таксама майстроў з Італіі, Германіі, Францыі, Латвіі, Польшчы, Вялікабрытаніі.
Гэта ўжо 13-ы выпуск тыдня моды Belarus Fashion Week. Мерапрыемства праходзіць у выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14.