У Мінску сабралася ініцыятыўная група, якая рыхтуе рэферэндум

Устаноўчы сход ініцыятыўнай групы па арганізацыі рэферэндума супраць павелічэння мытных пошлінаў на аўтамабілі праходзіць у нядзелю ў офісе Партыі БНФ. На рэспубліканскі рэферэндум плануецца вынесці пытанне: "Ці патрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлінаў на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?". У выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы рэферэндум можа прайсці ў чэрвені 2010 года, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Партыя БНФ агучыла сваю ініцыятыву ў снежні 2009 года. У кіраўніцтве партыі лічаць, што пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза, падпісанае 27 лістапада кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Казахстана, "ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленне ў сілу падпісаных дакументаў пацягне пагаршэнне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным павышэннем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэнаў на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасці на легкавыя аўтамабілі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі