У Мінску трое невядомых у масках здзейснілі разбойны напад на кватэру
Разбойны напад на кватэру ў Мінску здзейснілі трое невядомых у масках позна вечарам 29 снежня. Яны пагражалі прадметам, падобным на пісталет, звязалі чатырох чатырох хлопцаў, якія былі ў кватэры, завалодалі 180 еўра, 150 доларамі, 1 млн. рублёў, двума сотавымі тэлефонамі, гадзіннікамі і ўцяклі, паведамляе БелаПАН.