У Мінску тром адміністратарам тэлеграм-канала далі па 2,5 года калоніі

У Мінску тром адміністратарам тэлеграм-канала далі па 2,5 года калоніі

4 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Мінска быў агучаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў аднаго з тэлеграм-каналаў (і чата), прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Як паведамляе spring96.org, Дзяніс Гуцін, Вікторыя Кульша і Ганна Вішняк з восені мінулага года былі за кратамі, яны прызнаны палітвязнямі. Таццяна Шкробат да суда была пад падпіскай аб нявыездзе. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала іх вінаватымі ў "арганізацыі групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і падрыхтоўцы альбо навучанні такой дзейнасці". Нібыта пратэстоўцы наўмысна заклікалі да "масавых беспарадкаў", блакаванняў дарог і г. д.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Гуцін, Кульша і Вішняк, якія сваёй віны не прызналі, атрымалі па 2 гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Шкробат, якая супрацоўнічала са следствам і прызнала сваю віну, асуджана на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі