У Мінску затрыманы Мікола Статкевіч
У Мінску затрыманы экс-кандыдат у прэзідэнты і старшыня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч. Як паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч, затрыманне адбылося сёння каля 12.00, калі Статкевіч ішоў на сустрэчу.
“Мікалая арыштавалі сёння каля 12-ці, недалёка ад дому, калі ён ішоў на сустрэчу. Ужо на Акрэсціна. 15 сутак. Восень блізка...”, — напісала Марына Адамовіч.
Мікола Статкевіч быў арганізатарам многіх вулічных акцыяў пратэсту ў Мінску. У прыватнасці, ён выводзіў сваіх прыхільнікаў у цэнтр горада 3 ліпеня на афіцыйны Дзень незалежнасці. Тады Статкевіч паабяцаў, што ў пачатку верасня ў сталіцы маюць адбыцца больш маштабныя пратэсты.