У Мінску заявілі пра пагадненне з найбуйнейшым спажыўцом калія ў свеце

У Мінску заявілі пра пагадненне з найбуйнейшым спажыўцом калія ў свеце

Беларуская калійная кампанія заявіла пра дасягнутае 10 лютага пагадненне "з найбуйнейшым спажыўцом калія ў свеце". Гэта — Кітай. Цана 247 долараў за тону ўстаноўлена да канца года. Яна на 27 долараў вышэйшая за папярэдні кошт.

У канцы студзеня стала вядома пра падпісанне БКК пагаднення з індыйскай  IPL на пастаўку 800 тысяч тон угнаенняў. Цана была такая самая — 247 долараў за тону. "Уралкалій" заявіў, што гэтая цана "неадпаведная рынку". Беларусаў абвінавацілі ў дэмпінгу.

"Падпісанне новага кітайскага кантракту ўслед за заключаным індыйскім стварае трывалы падмурак для ўстойлівага попыту на калій і стымул для станоўчай цэнавай дынамікі", адзначаюць у Беларускай калійнай кампаніі. Там лічаць, што пагадненне — гэта "наступны заканамерны крок ва ўмацаванні стабільнасці сусветнага рынку калію і пазітыўны сігнал для далейшага росту коштаў у іншых рэгіёнах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі