У Мінску жанчына на Mercedes знесла слуп (фота, відэа аварыі)
Здарэнне адбылося 15 студзеня на перакрыжаванні МКАД і вуліцы Прытыцкага.
Як паведамляе сайт auto.onliner.by, аўтамабіль Mercedes S-Class занесла, ён вылецеў з дарогі і збіў асвятляльны слуп. Ён, дарэчы, часткова зваліўся на машыну.
Сама кіроўца кажа, што яе занесла пасля таго, як колы аўтамабіля патрапілі на "брудны снег". Спрацавалі падушкі бяспекі, траўмаў яна не атрымала.
Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што жанчына была цвярозая.
Жанчына-кіроўца пратараніла бронемашыну (фота)
Фота, відэа — onliner.by