У МУС лічаць, што беларусаў удалося напалохаць вайной ва Украіне

Беларусаў палохалі вайной (ілюстрацыйнае фота)

Беларусаў палохалі вайной (ілюстрацыйнае фота) / t.me/dokshitsyby/

У МУС лічаць, што беларусаў удалося напалохаць вайной ва Украіне. І гэта паўплывала на сітуацыю ў краіне падчас нядаўніх "выбараў". Такую выснову можна зрабіць з выказванняў намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргея Мірончыка. Ён нагадаў, што "грубых парушэнняў грамадскага парадку зафіксавана не было".

"Напэўна, гэтаму спрыялі прынятыя меры і мерапрыемствы, — кажа Мірончык у гутарцы з БЕЛТА. — І ў тым ліку падзеі, якія адбываюцца з паўднёвага боку, калі грамадзяне свядома могуць зрабіць выбар: альбо мы хочам вось так, як у нас цяпер, — парадак, спакой, бяспека, альбо ў нас будзе гэтак жа, як у суседняй краіне. Таму, вядома ж, у комплексе гэтыя мерапрыемствы дазволілі забяспечыць бяспеку ў перыяд выбарчай кампаніі".

Пра тое, што ў Беларусі з 2020-га працягваюцца рэпрэсіі, якія закранулі дзясяткі тысяч чалавек, а сотні тысяч былі вымушаны з'ехаць за мяжу, прадстаўнік МУС змаўчаў. Як і пра абвінавачванні ў фальсіфікацыі вынікаў "выбараў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі