У МУС заканчваецца службовая праверка наконт збіцця журналіста tut.by у судзе

У МУС заканчваецца службовая праверка наконт збіцця журналіста tut.by у судзе

У МУС "практычна завершаная" службовая праверка з нагоды збіцця журналіста Паўла Дабравольскага ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Пра гэта ўвечары 6 сакавіка ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

"Магу цвёрда заявіць адно: у выніку гэтых праверачных дзеянняў будзе высветленая ісціна, з нашага пункту гледжання, безумоўна. І з пункту гледжання тых органаў, якія правяраюць нашу дзейнасць — пракуратура і Следчы камітэт. Калі будзе высветленая ісціна, будзе дадзеная ацэнка дзеянням нашых супрацоўнікаў : прававая, юрыдычная і дысцыплінарная", — падкрэсліў Шуневіч.

Шуневіч зазначыў, што ацэнка можа канстатаваць як парушэнне закону, так і адсутнасць такога парушэння. Міністр дадаў, што "журналіст не павінен быць бокам канфлікту".

Нагадаем, журналіст Дабравольскі быў збіты 25 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Ён здымаў на тэлефон, як міліцыянты збівалі грамадскіх актывістаў Максіма Шыціка і Паўла Сяргея падчас суда па "справе графіцістаў". У той жа дзень збітых асудзілі за непавагу да суду, дробнае хуліганства, непадпарадкаванне патрабаваньням міліцыі. Іх пакаралі буйнымі штрафамі. У прыватнасці Дабравольскі быў аштрафаваны на 9,45 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі