Праўладны палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч у тэлеэфіры СТБ апраўдваўся, чаму яго партыя называецца "ліберальна-дэмакратычнай".
"Ніякіх адносінаў да лібералізму заходняга мы не мелі і не маем, — гаварыў Гайдукевіч. — У нас свой, беларускі лібералізм з адценнем МУС і КДБ. Гэта выдатна, такі добры беларускі лібералізм".
Таксама Алег Гайдукевіч сказаў, што ў яго няма сяброў за мяжой. Відаць, гэта мусіць падкрэсліць яго лаяльнасць існуючаму рэжыму.

ldpb.by