У офіс РАБОТА.TUT.BY у Мінску прыйшла міліцыя (фотафакт)
У офіс кампаніі ТАА "100 РАБОТ.TUT" у Мінску прыйшла міліцыя. Раніцай 19 кастрычніка разам з міліцыянерамі там працуюць следчыя і эксперты. Невядомы прыслаў два лісты з пагрозамі выбуху ў будынку. Пасля гэтага супрацоўнікі кампаніі звярнуліся да праваахоўнікаў, інфармуе tut.by.
Эвакуацыя не праводзілася. Памяшканне праверыў кінолаг з службовым сабакам. Міліцыя высвятляе асобу зламысніка і яго матывы.