Падазраванага ў пагрозах падарваць офіс РАБОТА.TUT.BY прымусова лячылі

Фота: intex-press.by
Фота: intex-press.by

Высветліліся новыя падрабязнасці пра асобу падазраванага, які пагражаў падарваць офіс РАБОТА.TUT.BY. Як паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, у 2015 годзе ў дачыненні да мужчыны ўзбуджаліся крымінальныя справы па артыкуле 340, у 2010 годзе ён быў абвінавачаны па артыкуле "хуліганства".

 

"Па выніках разгляду спраў судом у дачыненні да затрыманага ўжываліся прымусовыя меры бяспекі і лячэння", — паведамляе прадстаўніца СК.

Нагадаем, што ў пятніцу 19 кастрычніка супрацоўнікі Маскоўскага раённага аддзела Следчага камітэта распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы) у дачыненні да жыхара Мінска, які пагражаў работніку ТАА "100 РАБОТ ТУТ" падарваць офіс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі