Міліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў узарваць офіс РАБОТА.TUT.BY

Міліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў узарваць офіс РАБОТА.TUT.BY

Мінская міліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў узарваць офіс РАБОТА.TUT.BY. Здарэнне адбылося раніцай 19 кастрычніка. Пасля атрымання двух лістоў з пагрозамі і абразамі супрацоўнікі кампаніі звярнуліся да праваахоўнікаў. Памяшканне абследавалі сапёры, кінолаг са службовым сабакам, аднак нічога падазронага не знайшлі, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Ужо праз некалькі гадзін асоба зламысніка стала вядомая міліцыі. Яму 30 гадоў. Два гады таму мужчына ўжо быў асуджаны за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Цяпер жа яго чакае новае пакаранне — ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Міліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў узарваць офіс РАБОТА.TUT.BY
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі