У палітзняволенага Рыгора Кастусёва вялікія праблемы са здароўем

Рыгор Кастусёў падчас стрыма на "Еўрарадыё"

Рыгор Кастусёў падчас стрыма на "Еўрарадыё" / Еўрарадыё

У кіраўніка ліквідаванай партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які амаль тры гады знаходзіцца за кратамі, дрэнны фізічны стан здароўя. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў яго зяць Дзмітры Антончык, які з сям’ёй жыве ў Беластоку. 

Вядома, што Кастусёў, якому 66 год, хворы на рак. Цяпер палітык знаходзіцца ў турме № 1 каля Гродна.

У верасні 2022 года суд прызнаў Кастусёва вінаватым у "змове з мэтай захопу ўлады" і прыгаварыў да 10 гадоў зняволення. Яшчэ ў мінскім СІЗА ў палітвязня дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна" у Беларусі, па стане на 30 сакавіка, за кратамі знаходзіцца 1404 палітвязня. Людзей, якія не маюць статуса палітвязня, але знаходзяцца ў турмах па палітычных справах, значна болей. Па розных падліках гаворка ідзе пра 5-7 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі