У палку Каліноўскага афіцыйна змянілася кіраўніцтва

Павел Шурмей

Павел Шурмей / zerkalo.io

Дзяніс "Кіт" афіцыйна пакінуў пасаду камандзіра палка Каліноўскага, вынікае з афіцыйнай заявы ПКК.

Часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра прызначылі Паўла Шурмея з пазыўным "Дзядзька".

"Дзяніс "Кіт" перадаў яму абавязкі камандзіра палка", — гаворыцца ў заяве.

У тэксце заявы гаворыцца, што Кіт цяпер займаецца іншымі напрамкамі працы ПК, але не ўдакладняецца, якімі менавіта.

Павел Шурмей — беларускі вясляр, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў і ўладальнік некалькіх сусветных рэкордаў на вяслярным трэнажоры Concept2. У складзе ПКК ён ваюе з сакавіка 2022 года, быў паранены. У сакавіку 2023 года стала вядома, што ў Беларусі супраць Шурмея завочна ўзбудзілі крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі