У панядзелак у Беларусі чакаецца надвор’е без ападкаў
У панядзелак, 28 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную хмарнасць, без ападкаў. У некаторых раёнах Беларусі ўначы і раніцай чакаецца туман.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеркаванага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, па ўсходзе месцамі да 6-9 градусаў ніжэй за нуль.
Удзень паветра прагрэецца да 5-11 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.