У панядзелак чакаецца слабы галалёд і да +6

У панядзелак чакаецца слабы галалёд і да +6

У бліжэйшыя суткі, 21 лістапада, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах, пераважна па паўночным захадзе, пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу, будзе слабы туман.

Уначы і раніцай па ўсходзе ў асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвым, парывістым.

Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 2 па ўсходзе да плюс 6 па захадзе. Удзень паветра прагрэецца да плюс 1-6 градусаў. У заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей будзе 7-9 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі