У панядзелак у Беларусі будзе пераважна без ападкаў
28 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па ўсходзе, а ўдзень месцамі па поўначы чакаюцца невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца +4...+11 градусаў, удзень будзе 11-16 градусаў цяпла.
Фота: БЕЛТА