У панядзелак у Беларусі пачнецца пацяпленне

У панядзелак у Беларусі пачнецца пацяпленне

У бліжэйшыя суткі, 7 сакавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Па заходняй палове краіны пройдуць дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень чакаецца плюс 3-9 градусаў, па паўднёвым усходзе — 12 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Цяперашняе пацяпленне будзе непрацяглым: як раней паведамляў Белгідрамет, у сярэдзіне сакавіка зноў чакаецца пахаладанне са снегападамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі