У панядзелак захаваецца надвор’е з мокрым снегам і парывістым ветрам
У бліжэйшыя суткі, 25 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць дажджы і мокры снег. Месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер — заходні парывісты, на паўднёвым захадзе моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, у другой палове дня чакаецца ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. На паўднёвым захадзе ўначы прагназуецца 2-7 градусаў цяпла, удзень — да 9 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.