У Пінску за жартаўлівы каментар пра міліцыянера судзілі КВЗэншчыка

У Пінску за жартаўлівы каментар пра міліцыянера судзілі КВЗэншчыка

У Пінску за жартаўлівы каментар пра міліцыянера ў Telegram судзілі КВЗэншчыка Васіля Краўчука. Ён атрымаў два гады "хатняй хіміі" і 1000 рублёў штрафу (такі прысуд і прасіў пракурор), паведамляе media-polesye.by.

Гісторыя пачалася ў снежні 2020-га, калі Краўчук пабачыў у адным з тэлеграм-каналаў паведамленне пра дзяўчыну-міліцыянера, якая крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы нецэнзурныя словы. Каментароў было шмат, а КВЗэншчык адрэагаваў жартам, які раней гучаў на расійскім тэлебачанні ў КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент дзіцячай песні "Пусть бегут неуклюже".

Праз два тыдні Васіля Краўчука запрасілі ў Следчы камітэт. Ён паведаміў у СК, што прыехаць не можа, паколькі даглядае маці-інваліда. Тады прыехала міліцыя. Ператрусы прайшлі і ў кватэры маці, і ў кватэры яе сына. Міліцыянеры забралі стары смартфон.

Далей Краўчук даведаўся пра распачатую крымінальную справу за абразу супрацоўніка міліцыі. У судзе мужчына яшчэ раз заявіў, што гэта быў жарт, які прагучаў нават "па тэлевізары", а намеру абразіць не было.

"Дажартаваўся", — сказаў Васіль Краўчук пасля абвяшчэння прысуду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі