У пракуратуры заявілі, што інфармацыя пра ціск на хоспіс у Гродне недакладная
У пракуратуры Гродзенскай вобласці заявілі, што інфармацыя пра ціск на дзіцячы хоспіс у Гродне "недакладная", а таксама "скажоная ў мэтах дыскрэдытацыі органаў улады". Гэта рэакцыя на матэрыял Еўрарадыё з выказваннямі дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка.
Пракуратура нагадвае пра крымінальную справу ў дачыненні Вялічка, распачатую ў снежні 2020-га "па факце крадзяжу маёмасці грамадскай арганізацыі", і што дырэктар "хаваецца ад органаў крымінальнага пераследу і знаходзіцца за межамі Беларусі". Заяўляецца, што забраны ў хоспісе апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх Следчы камітэт прапаноўваў забраць, але яго не забралі дагэтуль. Што памяшканні судовыя выканаўцы не ўскрывалі, а скаргі супрацоўнікаў хоспіса на дзеянні сілавікоў "не паступалі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.