У Празе зноў абрабавалі помнік Францішку Скарыну

Помнік у пражскіх Градчанах

Помнік у пражскіх Градчанах / svaboda.org

У Празе зноў абрабавалі помнік Францішку Скарыну. З рукі першадрукара і асветніка знікла пяро, паведамляе Радыё Свабода.

Гэта трэці такі выпадак з помнікам у пражскіх Градчанах. Раней паліцыя распачынала справы, але зламыснікаў не знаходзіла. Скрадзеныя дэталі помніка аднаўлялі беларускія актывісты.

Актывіст беларускай дыяспары ў Празе Віталь Цімошчанка кажа, што пяро аднаўлялася каля 7 гадоў таму. Тады вырашылі яго зрабіць з цвёрдага пластыка, а не металу. Прычым вырабілі некалькі пёраў, з запасам.

"Цяпер мы вырашылі не звяртацца ў паліцыю, а аднаўляць, — адзначае Цімошчанка. — Можна гэта разглядаць як правакацыю або хуліганства. Думаю, што, хутчэй за ўсё, нейкія бадзягі, мо думалі, што метал".

Помнік Скарыну быў усталяваны ў 1996 годзе. Побач з ім знаходзіцца камень з надпісам на беларускай і чэшскай мовах: "1535-1539. У гэтых месцах працаваў каралеўскім батанікам выдатны беларускі гуманіст і ўсходнеславянскі першадрукар Францішак Скарына".

У Празе зноў абрабавалі помнік Францішку Скарыну
Архіўны калаж пра выпадак 2013 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі