У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — з мокрым снегам
У Беларусі часова пацяплее
У пятніцу, 27 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, уначы і раніцай на паўночным усходзе — з мокрым снегам. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд, слабы туман і галалёдзіцу на дарогах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3, на поўдні — да +9), у дзённыя гадзіны — ад 0 на поўначы да +13 на поўдні (у сталіцы — 6-8 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца на выходных. У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі часова пацяплее. На Брэстчыне будзе да 18 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.