У пятніцу ў Беларусі будзе да 5 градусаў цяпла, чакаюцца мокры снег і дождж
У пятніцу, 15 снежня, у Беларусі пройдуць мокры снег і дождж. Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, інфармуюць беларускія сіноптыкі. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — каля 0), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5 градусаў (у сталіцы — ад 0 да +2).