У пятніцу ў Беларусі чакаецца надвор'е без ападкаў

У пятніцу ў Беларусі чакаецца надвор'е без ападкаў

17 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, умераны. 

Уначы і зранку слупок тэрмометра пакажа ад -2 да +4, у другой палове дня ён падымецца да 1-7 градусаў цяпла.

У суботу, 18 лістапада, уначы ў асобных раёнах, а днём па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаецца туман, уначы і зранку слабы галалёд. 

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ў дыяпазоне -3...+3, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 19 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі з перавагай мокрага снегу. У асобных раёнах акаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, удзень чакаецца 0...+5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі