У Расіі назвалі афіцыйную прычыну смерці Аляксея Навальнага

Расійскія ўлады назвалі афіцыйную прычыну смерці палітвязня Аляксея Навальнага

Расійскія ўлады назвалі афіцыйную прычыну смерці палітвязня Аляксея Навальнага / www.corriere.it

Следчы камітэт Расіі назваў афіцыйную прычыну смерці апазіцыянера і палітвязня Аляксея Навальнага.

На думку судмедэкспертаў, Навальны памёр ад "камбінаванага захворвання". Пра гэта гаворыцца ў пастанове аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, якую апублікавала ўдава палітыка Юлія Навальная.

У дакуменце гаворыцца, быццам смерць наступіла праз парушэнне рытму сэрца, выкліканае гіпертанічным крызам. Следства заяўляе, што смерць Навальнага не мае крымінальнага характару.

Раней расійскія ўлады называлі прычынай гібелі Навальнага "сіндром раптоўнай смерці". 

Аляксей Навальны загінуў 16 лютага ў калоніі "Палярны воўк" у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Ён быў асуджаны на 19-гадовае зняволенне па абвінавачанні ў "стварэнні экстрэмісцкай супольнасці". Яго пахаванне вылілася ў антыпуцінскую і антываенную дэманстрацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі