У Расіі ў фуры, якой кіраваў беларус, знайшлі гашышу на мільёны долараў

140 кг гашышу

140 кг гашышу / customs.gov.ru

У Расіі ў фуры, якой кіраваў беларус, знайшлі гашышу на 3,9 млн долараў (кошт партыі на чорным рынку). Мытнікі натрапілі на схованку пад спальным месцам у кабіне.

Федэральная мытная служба Расіі піша, што знашлі "150 палімерных брыкетаў з рэчывам цёмна-карычневага колеру і спецыфічным пахам". Экспертыза "вызначыла, што гэта наркатычнае рэчыва гашыш". Яго аказалася больш за 140 кілаграмаў.

Пустая фура прыехала ў РФ з Беларусі. Затрыманаму грамадзяніну нашай краіны 43 гады. У яго не было дакументаў на грузавік. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "кантрабанда наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры". Беларусу можа пагражаць нават пажыццёвае зняволенне.

У Расіі ў фуры, якой кіраваў беларус, знайшлі гашышу на мільёны долараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.