У развіцці чалавечага патэнцыялу Беларусь апярэджвае Расію і Украіну

Беларусь знаходзіцца на 64-м месцы па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе праграмы развіцця ААН, прэзентацыя якога прайшла ў Мінску.  Паводле дакладу, нашая краіна апярэджвае Расію, якая месціцца на 67-м месцы, Украіну, у якой 76-е месца, Казахстан з яго 73-м месцам. У пяцёрцы краін з высокім узроўнем развіцця чалавечана патэнцыялу Ісландыя, Нарвегія, Аўстралія, Канада і Ірландыя. На апошнім, 177-м месцы, С’ера-Леоне.

Адзначым, што індэкс развіцця складаецца з дасягненняў краінаў па такіх паказчыках, як працягласць жыцця, адукацыя грамадзян і іх прыбытак.

Інтэрфакс 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі