У сераду ў Беларусі чакаюцца моцны снег, мокры снег і завіруха

У сераду чакаюцца снегапады, завея і галалёдзіца

У сераду чакаюцца снегапады, завея і галалёдзіца / pixabay.com

У сераду, 29 лістапада, у Беларусі будзе воблачна, уначы з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Прагназуецца снег, мокры снег, удзень па ўсходзе краіны — снег з дажджом. Кначы па паўднёвай палове, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцны снег, мокры снег і завіруха. Зранку і ўдзень месцамі па ўсходзе Беларусі будзе наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў парывісты, уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. Зыходзячы з гэтага сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 па поўдні да -15 па поўначы краіны. Удзень тэмпература паветра складзе 2-7 марозу, па ўсходзе краіны чакаецца -1...+2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі