У сербскім парламенце запалілі фаеры і дымавыя шашкі

Сербскі парламент, 4 сакавіка 2025-га

Сербскі парламент, 4 сакавіка 2025-га / Reuters

4 сакавіка ў сербскім парламенце запалілі фаеры і дымавыя шашкі. Беспарадкі арганізавалі дэпутаты ад апазіцыі, якія спрабавалі сарваць пасяджэнне (іх незадаволіў парадак дня, прыняты правячай кааліцыяй). Яны разгарнулі банер з надпісам "Сербія паўстае, каб зрынуць рэжым" і аблілі спікера Ану Брнабіч вадой. Адбылася бойка, выкарыстоўваўся і слёзацечны газ. Апазіцыянеры пратэставалі супраць дзеянняў урада і ў падтрымку студэнцкіх дэманстрацый, якія працягваюцца ўжо чатыры месяцы. Тым не менш, пасяджэнне парламента працягнулася.

Вядома, што падчас беспарадкаў пацярпелі тры жанчыны-дэпутаткі. У адной з іх здарыўся інсульт, іншая атрымала раненне ў галаву. Трэцяя пацярпелая знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі