У Славакіі паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі

Дзмітрый Лукомскі

Дзмітрый Лукомскі / Кадр з відэа

У Славакіі паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Лукомскага, паведамляе "Флагшток". Мужчына ў відэазвароце сцвярджае, што прычынай затрымання стала яго праваабарончая дзейнасць у лагеры для бежанцаў. Яго накіравалі пад варту ў горадзе Банска-Бістрыца. Лукомскі просіць дапамогі ад грамадскасці, звярнуўся і да Святланы Ціханоўскай і АПК.

"Зайшла паліцыя, сказала, што вы едзеце з намі ў паліцыю, а потым у іншы лагер закрытага тыпу, — распавядае выданню Віялета Майшук, жонка Дзмітрыя Лукомскага. — Пры гэтым ніякіх дакументаў не прад'яўлялі, толькі сказалі, што Дзіма небяспечны, бо на яго скардзіліся супрацоўнікі лагера. Але гэта няпраўда, гэта помста за тое, што мы актыўныя і ўказываем на памылкі працаўнікоў лагера".

У Беларусі Лукомскі быў гомельскім актывістам "Краіны для жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі