У суботу ў Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег
У Беларусі пачынаецца невялікае часовае пахаладанне. У суботу, 12 сакавіка, на працягу сутак тэмпература паветра складзе толькі ад 0 да плюс 6 градусаў (у паўднёвых раёнах — 7-9 цяпла, у Мінску — ад 2 да 6 градусаў са знакам плюс). Уначы ападкі прагназуюцца на паўночным захадзе нашай краіны, удзень — амаль па ўсёй Беларусі. Гэта будзе пераважна дождж, а на поўначы — мокры снег. Вецер будзе пераменных напрамкаў, 4-9 метраў за секунду.
У нядзелю месцамі таксама чакаюцца мокры снег і дождж. У начныя гадзіны будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, у дзённыя — ад 0 да 5 цяпла. У Мінску на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да 3 градусаў вышэй за нуль.
Як паведаміў БЕЛТА Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, пацяпленне пачнецца ў сераду, 16 сакавіка.