У судзе працягнецца разгляд справы спявачкі Жанны Бразоўскай
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 3 лютага працягнецца разгляд адміністратыўнай справы спявачкі Жанны Бразоўскай. У артыстычных колах яна вядомая як Жанна Знакава. Яе вінавацяць ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы. Судовы працэс пачаўся на мінулым тыдні і на першым паседжанні было заяўленае хадайніцтва аб выкліку сведак і запатрабаваныя дадатковыя матэрыялы.
15 снежня мінулага года Жанну Бразоўскую спынілі на вуліцы незнаёмыя мужчыны ў цывільным, і гвалтам, з прымяненнем фізічнай сілы закінулі ў аўтамабіль без адпаведных апазнавальных знакаў. Яе даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь або адміністратыўны арышт.
Бразоўская прасіла аб адмене пратаколу, які лічыць незаконным, і скардзілася на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія пераблыталі яе з іншым чалавекам, нібыта датычным да правапарушэння.