У супермаркеце Сіднэя цэлы месяц жыў какаду. Ён еў булачкі і не хацеў улятаць
У супермаркеце амаль месяц жыў папугай
Супрацоўнікі службы аховы дзікай прыроды аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс злавілі жоўтахахлага какаду Мікі, які амаль месяц пражыў у супермаркеце Сіднэя, харчаваўся брыёшшу і, здаецца, не планаваў ляцець, паведамляе The Guardian.
Міністр аховы навакольнага асяроддзя штата распавёў, што выратавальная аперацыя прайшла без шкоды для Мікі — ужо заўтра птушку, магчыма, выпусцяць на волю.
Чатыры тыдні таму Мікі заляцеў у супермаркет праз пагрузачную платформу і затрымаўся там. Супрацоўнікі супермаркета і спецыялісты аховы дзікай прыроды неаднаразова спрабавалі злавіць птушку, але какаду ніяк не даваўся — быў вельмі напалоханы такой колькасцю ўвагі.
Каб у Мікі не ўзнікла праблем са здароўем, менеджэры супермаркета частавалі птушку брыёшчу і вадой. Іншую ежу птушцы даваць баяліся: яна магла нашкодзіць Мікі.
Каб злавіць какаду, дырэктар арганізацыі па выратаванні птушак Feathered Friends Раві Васан прынёс у супермаркет суродзіча Мікі — Дорыс. Той спачатку ўзрадаваўся яе з'яўленню, але потым зноў спалохаўся.
У выніку, птушку ўсё ж удалося злавіць. Васан сказаў, што какаду не выглядаў галодным, таму што "вельмі добра наеўся ў супермаркеце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.