У Туркменістане пачаліся рэйды па праверцы школьніц на цнатлівасць

Сілавікі даглядаюць тэлефоны, каб знайсці інфармацыю аб партнёрах (ілюстрацыйнае фота)

Сілавікі даглядаюць тэлефоны, каб знайсці інфармацыю аб партнёрах (ілюстрацыйнае фота) / azathabar.com

На захадзе Туркменістана пачаліся рэйды па праверцы школьніц на цнатлівасць. Мэта акцыі — ацэнка іх "маральнай чысціні" і прадухіленне падлеткавай цяжарнасці, паведамляе azathabar.com.

Праверкі гінеколагаў праходзяць без згоды вучаніц і іх бацькоў, а пра вынікі школа дакладвае ў паліцыю і Міністэрства нацбяспекі. У некаторых гарадах прымушаюць удзельнічаць у іх усіх вучаніц 9-11 класаў без выключэння. У дзяўчат, якія трапілі ў "чорны спіс", сілавікі даглядаюць тэлефоны, каб знайсці інфармацыю аб іх партнёрах і прыцягнуць да адказнасці за сувязь з непаўналетняй.

Афіцыйна маштабная акцыя ніяк не тлумачыцца, адзначае выданне. З неафіцыйных крыніц вядома, што яна звязана з ростам колькасці падлеткавых цяжарнасцяў у рэгіёне ў апошнія месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі