У Баку арыштавалі незалежных журналістаў, у іх дома прайшлі ператрусы
Колеры азербайджанскага сцяга, ілюстрацыйнае фота
У сталіцы Азербайджана Баку 6 снежня адбыліся масавыя затрыманні журналістаў незалежнага "Мейдан ТВ".
Сувязь з імі знікла каля 13:00. Дома ў іх адбыліся ператрусы, у выніку якіх стала вядома, што ў Бакінскім гарадскім упраўленні паліцыі трымаюць наступных журналістаў: Айнур Ганбарава, Айтак Ахмедава, Хаяла Агаева, Націг Джавадлы, Айсель Умудава, Рамін Джабраілзадэ.
Паліцыя заявіла, быццам Рамін Джабраілзадэ быў затрыманы на падставе атрыманай інфармацыі пра незаконны ўвоз замежнай валюты ў Азербайджан.
Кіраўніцтва "Мейдан ТВ" заяўляе пра незаконнасць затрымання і допыту журналістаў і адхіляе ўсе выстаўленыя абвінавачванні.
Сайт "Мейдан ТВ" афіцыйна заблакаваны на тэрыторыі Азербайджана з 2017 года. Акаўнты канала ў сацсетках неаднаразова зазнавалі кібератакі, а інфармацыю і матэрыялы выдалялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.