“У вас быў час на тое, каб з’ехаць”. Ці можа Польшча закрыць мяжу з Беларуссю?

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / s13.ru

Нават калі сітуацыя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы ўскладніцца, міф пра тое, што палякі заўсёды дапамагаюць людзям, якіх пераследуе рэжым, застанецца. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё кажа Міхал Патоцкі — палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna.

— Умовы легалізацыі беларусаў у Польшчы ўсё ж больш ліберальныя, чым у большасці краін Еўрасаюза, нават калі параўнаць з Літвой, — кажа эксперт. —  Нават калі будуць нейкія ўскладненні, думаю, і далей легалізавацца ў Польшчы будзе прасцей, чым у іншых краінах.

Трэба сказаць, што з пункту гледжання Польшчы, людзям, якіх пераследуюць, трэба дапамагаць. Асабліва, калі мы кажам пра суседзяў. Гэтага не спыніць, і так будзе заўсёды. Асабліва, мне так здаецца, калі справа тычыцца стаўлення да беларусаў.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі