У Ваўкавыску хлопец “пад кайфам” завыў разам з сабакам
Брыгада хуткай ледзь управілася з ім.
20-гадовы жыхар Ваўкавыску вярнуўся дадому нецвярозым і сказаў маці, што пойдзе на вуліцу пакурыць. Неўзабаве жанчына пачула вой. У двары яна ўбачыла сына, які выў разам з сабакам, а пасля пачаў бегаць па двары, кідацца на плот, з рота ў яго ішла пена.
Брыгада хуткай дапамогі ледзь аказала дапамогу хлопцу на месцы, яго шпіталізавалі. Як высветлілася, ён атруціўся псіхатропнымі рэчывамі.
Праваахоўнікі знайшлі ў хлопца цэлафанавы скрутак і тры канверты з грашовых купюр. Эксперты пацвердзілі, што ў іх знаходзілася небяспечнае псіхатропнае рэчыва расліннага паходжання.
Маладога чалавека арыштавалі. На яго завялі крымінальную справу па факце незаконнага абарачэння псіхатропнага рэчыва. Вядома, што раней ён злоўжываў спіртным, інфармуе БЕЛТА.