У велагонцы "Гран-пры Мінска" перамог эстонец Норман Вахтра

У велагонцы "Гран-пры Мінска" перамог эстонец Норман Вахтра

У міжнароднай велагонцы "Гран-пры Мінска", якая прайшла сёння ў беларускай сталіцы, перамог эстонец Норман Вахтра. Ён упэўнена ішоў да фінішу і моцна адарваўся ад канкурэнтаў. Серабро дасталася яго суайчынніку Марціну Лаасу, перадае БЕЛТА. Сярод беларусаў найлепшым быў Мікалай Шумаў з велагрупы "Мінск".

Велагонка стартавала сёння ад Кастрычніцай плошчы. Удзельнікі праехалі 10 колаў дыстанцыі агульнай працягласцю 150 км. Маршрут пралягаў па вуліцах у цэнтры сталіцы, у трасу ўключылі складаныя ўчасткі з брукаванкай.

Сённяшні тур з'яўляецца тэставым перад спаборніцтвамі па веласпорце, якія ўвойдуць у праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў. Напрыклад, групавая гонка прайшла тым самым маршрутам, па якім будзе пралягаць у чэрвені падчас міжнароднага спартовага форуму.  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі